Česká centra, Czech Centres

Česká centra / Czech centres - logo

Програма

28 лют. 2018 - 4 бер. 2018

Міжнародны кніжны кірмаш і Сімпозіум літаратараў у Мінску

З 28 лютага да 4 сакавіка 2018 г. у Мінску пройдзе ХХV міжнародны кніжны кірмаш, на якім Чэшская Рэспубліка будзе прадстаўленая асобным стэндам.

На ім наведвальнікі кірмаша змогуць азнаёміцца з найпрыгажэйшымі кнігамі Чэхіі мінулага года, атрымаць інфармацыю аб магчымасцях наведвання Чэхіі ці навучання ў гэтай краіне, набыць беларускія пераклады чэшскіх аўтараў ці атрымаць спецыяльны выпуск газеты “CzechIn”, прысвечаны актуальнай чэшскай літаратуры і так званым чэхаславацкім “васьмёркавым” юбілеям. 1 сакавіка а 12.00 на стэндзе ЧР пройдзе прэзентацыя раманнай дылогіі Эміля Гакла “Пра бацькоў і дзяцей” і “Правілы камічных паводзін”, выдадзенай у выдавецтве “Логвінаў” у перакладзе на беларускую мову Вольгі Патапавай і Сяргея Сматрычэнкі.

Паралельна з кніжным кірмашом у Мінску пройдзе Сімпозіум літаратараў, у якім сёлета бярэ ўдзел пісьменніца Пэтра Дваржакава. Сустрэча з ёй, спалучаная з другой прэзентацыя рамана Эміля Гакла, адбудзецца ў кнігарні “Логвінаў” 2 сакавіка а 19.00.


 

autor foto -Tomáš Nosil

 

Пэтра Дваржакава – пісьменніца і сцэнарыстка. Скончыла медвучэльню і філасофскі факультэт Універсітэта Масарыка. Вядомасць ёй прынесла кніга інтэрв’ю аб веры і рэлігійнасці “Пераўвасобленыя мары” (2006), за якую аўтарка была ўзнагароджаная прэміяй Magnesia Litera. Вялікую ўвагу чытачоў прыцягнулі і яе наступныя кнігі – “Я – голад: гісторыя змагання з ментальнай анарэксіяй, пашукаў, шляху і вяртання да жаночай душы”, 2009) і “Сеткі: гісторыі пра (ня)ўпэўненасць у сабе” (2016). Апроч таго, Дваржакава напісала дзіцячыя кнігі “Юлія сярод слоў” (прэмія “Залатая стужка”, 2013), “Флоўк і Ліла” (2015), “У кожнага свая рыса” (2017). Новая кніга “Вёска” – іранічная гісторыя адной вёскі ў сучаснасці – выйдзе сёлета ў красавіку. Пісьменніца рэгулярна супрацоўнічае з Чэшскім тэлебачаннем і радыё.

 

Місце проведення:
Minsk
Дата:

Від: 28 лют. 2018
До: 4 бер. 2018

Організатор:

Чеський центр є співорганізатором події

Майбутні події

Майдан – Центральноєвропейський клуб дебатів

1 січ. 2019 - 30 черв. 2019

Телевізійна програма “Майдан” – центральноєвропейський клуб дебатів (міжнародний телевізійний проект) трансльований в Україні, Чехії, Польщі, Словаччині та Білорусії (в перспективі в інших країнах...

Сертифікований іспит

1 січ. 2019 - 31 груд. 2019

Чеський центр у Києві, спільно з Карловим університетом у Празі, проводить набір для усіх охочих підтвердити свої знання з чеської...

Театральний проект “Діалог без кордонів”

1 січ. 2019 - 31 груд. 2019

Проект “Діалог без кордонів” - це ідея співпраці для створення можливостей для спілкування. Для нас стало цікавим дізнатися одне про одного через театр та сучасну драмутургію. Саме тому Театр Лесі...

Розмовний клуб

1 січ. 2019 - 31 груд. 2019

Щоп’ятниці та щосуботи всі, хто цікавляться Чехією та її мовою, зможуть брати участь у мовному клубі Чеського центру, який вестиме носій...

Вистава «МИ ВСІ ДОРОСЛІ ЛЮДИ» в Україні

2 січ. 2019 - 27 груд. 2019

Дикий театр за підтримки Чеського центру в Києві презентує виставу за п’єсою сучасного чеського автора Петра...

У Києві не стріляють - документальній фільм

4 січ. 2019 - 23 груд. 2019

За підтримки Чеського центру в Києві група документалістів з Чехії знімає фільм про покинутих дітей та історії молодих людей, які намагаються змінити своє...

Всі події


Нагадування про акцію
Ця подія не може бути відкликанa, оскільки вже почалася