Česká centra, Czech Centres

Česká centra / Czech centres - logo

Програма

1 січ. 2014 - 12 квіт. 2014

Конкурс перакладаў Багуміла Грабала ў Беларусі

Сетка Чэскіх цэнтраў і Літаратурная сэкцыя Інтстытуту Мастацтваў (LS IU) абвяшчае конкурс на найлепшы пераклад апавяданьня Багуміла Грабала сярод маладых перакладчыкаў.

 Умовы ўдзелу:
•    Узрост удзельнікаў – да 35 гадоў;
•  У конкурсе могуць прымаць удзел толькі не перакладзеныя і неапублікаваныя раней творы, таму мы прапануем для перакладу апавяданьне «Divní  lidé» з кнігі «Inzerát na dům, ve kterém už nechci bydlet»;
•    Мінімальны аб’ём перакладу (апавяданьня або ўрыўку апавяданьня) – 10 старонак;
•    Ад кожнай краіны-ўдзельніцы будзе аброаны толькі адзін пераможца.
Пераможца будзе ўзнагароджаны паездкай у Прагу, дзе сустрэнецца з дасьледчыкамі творчасьці Багуміла Грабала,прыме ўдзел у перакладчыцкіх майстэрнях, Ночы літаратуры і Міжнародным кніжным кірмашы “Сьвет кнігі 2014” .

Тэрміны:
•    Пераклад трэба выслаць да 28.02.2014 году на электронную адрэсу cckiev@czech.cz з пазнакай у тэме ліста «Багумил Грабал»;
•    Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 12.04.2014 году;
•    Паездка ў Прагу 14-17.05. 2014 году.

Удзельнік конкурсу дадае да перакладу, які не падпісваецца, асобную старонку з наступнай інфармацыяй: П.І.І па-бацьку, кантактны тэлефон і электронная адрэса, год нараджэньня.

Усіх зацікаўленых просім звяртацца па адрасе cckiev@czech.cz для атрымання тэксту апавядання «Divní  lidé». Ваш ліст будзе служыць нам папярэдняй рэгістрацыяй удзелу ў конкурсе.

Удзельнікі праекту:  Чэскія цэнтры ў Кіеве (Украіна, Беларусь), Бэрліне, Мюнхене, Брусэле, Гаазе, Лёндане, Мілане, Мадрыдзе, Маскве, Токіо, Варшаве і Вене.
Сетка Чэскіх цэнтраў - http://www.czechcentres.cz/o-nas/sit-cc/

Праект таксама падтрымліваюць:  Прадстаўніцтва Валлонска-брусэльскай федэрацыі, Аўстрыйскі культурны форум, Гётэ-Інстытут, Інстытут Сэрвантэса, Італьянскі культурны інстытут, Расійскі цэнтар навукі і культуры, Баўгарскі культурны інстытут, Праская інфармацыйная служба і CzechTourism.

 

Місце проведення:

Івана Федорова 12
01030 Київ
Ukraine

Дата:

Від: 1 січ. 2014
До: 12 квіт. 2014

Організатор:

Чеський центр


Нагадування про акцію
Ця подія не може бути відкликанa, оскільки вже почалася