Česká centra, Czech Centres

Česká centra / Czech centres - logo

Прес-релізи

Мінська міжнародна книжкова виставка-ярмарок

8-12 лютого відбулася Мінська міжнародна книжкова виставка-ярмарок. На запрошення Чеського центру у Мінську взяв участь Яхим Тополь – поет, прозаїк і журналіст, публіцист і музикант, один із найоригінальніших чеських письменників.

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску разам з Чэшскім Цэнтрам у Кіеве прадставіла 8-12 лютага 2017 года на ХХIV Мінскім кніжнім кірмашы чэшскі стэнд. Чэхія прэзентавала экспазіцыю найпрыгажэйшых кніг мінулага года, пазычаную Мараўскай земскай бібліятэкай у Брне, а галоўнай інфармацыйнай крыніцай аб чэшскай літаратуры для беларусаў стаў спецыяльны выпуск газеты “Czech IN”, прысвечаны, сярод іншага, беларускім перакладам сучаснай чэшскай літаратуры, які бясплатна раздаваўся зацікаўленым падчас кірмаша і на іншых мерапрыемствах.

Наведнікі чэшскага стэнда маглі атрымаць інфармацыю пра курсы чэшскай мовы, якія арганізуюцца ў Мінску пад патранатам пасольства, распытаць пра агульныя ўмовы бясплатнага навучання ў ВНУ Чэшскай Рэспублікі, а таксама з дапамогай спецыяльных брашур, выдадзеных агенцтвам “Czech Tourism”, азнаёміцца з турыстычнымі мясцінамі і магчымасцямі адпачынку ў Чэхіі. Беларускія чытачы праявілі на кірмашы значную цікавасць да чэшскіх кніг, чэшскай мовы і турыстычных мясцінаў, што сведчыць пра эфектыўнасць чэшскага стэнда ў папулярызацыі Чэхіі.

Ганаровым госцем з чэшскага боку быў пісьменнік Яхім Топал, які 9 лютага пры ўдзеле пасла Чэхіі ў Беларусі сп. Мілана Экерта на галоўнай сцэне кірмаша прэзентаваў беларускі пераклад свайго перадапошняга рамана “Цэх д’ябла” (у арыгінале выйшаў у 2009 годзе пад назвай “Chladnou zemí”). Госцем чэшскага стэнда быў таксама “прыдворны” перакладчык Яхіма Топала на беларускую мову і папулярызатар чэшскай літаратуры ў Беларусі Сяргей Сматрычэнка. Яшчэ ў той самы вечар у кнігарні “логвінаЎ” прайшла сустрэча з чытачамі Яхіма Топала. Раман “Цэх д’ябла” стаў ужо 14-й кнігай у серыі “Чэшская калекцыя” выдавецтва Ігара Логвінава.

9 лютага 2017 года Яхім Топал узяў удзел у міжнародным літаратурным сімпозіуме “Пісьменнік і час”, арганізаваным Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі. З прэзентацыяй сваіх празаічных твораў Яхім Топал выступіў 10 лютага ў Віцебску. Тут, у арт-пабе “Торвальд”, сабралася разнастайная публіка, прагная да чэшскай культуры і, у прыватнасці, літаратуры. Назаўтра, 11 лютага, сп. Топал выступіў перад вялікай аўдыторыяй падчас “Ночы паэзіі” ў Мінску, што прайшла ў рамках VI міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”, прысвечанага памяці Міхася Стральцова. Аўтар прачытаў свае даўнія вершы са зборніка “Кахаю цябе, аж шалею” (1994) з паралельным паэтычным перакладам Сяргея Сматрычэнкі.